54-гадовы Віктар Іваньковіч - былы прадпрымальнік, ураджэнец Полацка. У снежні 2024 года ў судзе горада Наваполацка яго судзіла паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
49-гадовы жыхар Віцебска Раман Канцавы - таксама былы прадпрымальнік. Пад увагу міліцыі ён трапіў у кастрычніку 2023 года - тады на яго склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП – «Выраб, распаўсюд і (альбо) захаваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яго справу разглядала суддзя суда Першамайскага раёна Наталля Карабліна. Найхутчэй, мужчыну быў прызначаны арышт.
Далей падзеі, найверагодней, развіваліся наступным чынам. У мужчыны забралі мабільны тэлефон, і ў выніку вывучэння яго сацыяльных сетак знайшлі падставы для крымінальнага пераследу. З “экстрэмісцкага” пераліку на сайце МУС вынікае, што пазней той самы суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Рамана Канцавога вінаватым паводле частак 1 і 2 арт. 368 КК РБ (публічная абраза прэзідэнта Беларусі) і арт. 369 КК РБ (публічная абраза прадстаўніка ўлады).
Паводле звестак у “экстрэмісцкім” пераліку, абодва мужчыны зараз адбываюць пакаранне. Дакладныя прысуды пакуль не вядомыя.
Алла Пятрова