Цікава, што ў наяўнасці вакансій, якія не запаўняюцца галамі, Сяргей Сідзін таксама вінаваціць простых беларусаў – за тое, што яны “сталі менш вырабляць дзяцей”. І таму працаваць проста няма каму. Варыянты прывабіць людзей добрымі заробкамі або зрабіць так, каб людзі ў пошуках добрай працы не ўцякалі за граніцу, прадстаўнік адміністрацыі льнокамбіната не разглядае.
Дарэчы, на аршанскім льнокамбінаце ў 1980-90 гады ужо практыкавалі запрашэнне замежнікаў – грамадзян В’етнама.
Але, адпрацаваўшы колькі месяцаў па ўмове, тыя з’язджалі дахаты. І не з пустымі рукамі: яны везлі в Оршы на радзіму прадукты харчавання, жалезны посуд, іншыя гаспадарчыя вырабы і нават матацыклы. Мясцовыя жыхары не заўжды маглі дазволіць сабе набыць тое, што куплялі замежнікі. Кажуць, в’етнамскія сем’і, выпраўляючы свайго прадстаўніка на заробкі, знарок збіралі яму з сабой паболей грошай на перспектыўныя пакупкі...
Работнікі везлі з В’етнама не толькі грошы, але і дробныя тавары, якімі гандлявалі на мясцовым кірмашы. Так частка работнікаў лёгкай прамысловасці перайшла ў камерсанты. А некаторыя “знайшлі сябе” на яшчэ ольш арыгінальным поі дзейнасці – сталі нелегальнымі абменшчыкамі валюты. У Оршы нават з’явіўся такі тэрмін – “Ветнамбанк” – у выхадцаў з В’етнама быў лепшы валютны курс і практычна заўсёды былі “замежныя грошы”, якіх у афіцыйных банках часам не ставала.
Марат Няхамкін