Што здарылася потым, пакрыта завесай таямнічасці. Або сяброўства ў партыі было прахадным эпізодам у біяграфіі Мірсалімавай, якой проста закарцела трапіць у Парламент, а пасля няўдачы яна пакінула РППС без відавочнай шкадобы. Або сама партыя пазбавілася ад адыёзнай прапагандатаркі ўз“яднання з Расеяй, штогадовай удзельніцы акцыі «Бессмертный полк», якая афіцыйна ў Беларусі на праводзіцца, і прыхільніцы Сталіна як найвышэйшага палітычнага аўтарытэта.
Зрэшты, у 2020г. РППС выключыла са сваіх шэрагаў нават старшыню Васіля Задняпраднага, які адмовіўся падтрымаць ад імя партыі кандыдатуру Лукашэнкі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, а 10 жніўня выступіў за правядзенне новых выбараў кіраўніка Беларусі.
Пасля «партыйных чыстак» РППС пазіцыянуе сябе як партыя прыхільнікаў дзейнай улады. Яна паспяхова прайшла перарэгістрацыю ў Мінюсце пасля ЛДП і КПБ, а з улікам нядаўна зарэгістраванай «Белай Русі» стала чацвёртай афіцыйна прызнанай партыяй у Беларусі.
Феліцыян Красоўскі