Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 28 Студзень 2018

Кожны дзень у Віцебскай вобласьці зьдзяйсьняецца карупцыйнае злачынства

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Больш за 380 карупцыйных злачынстваў было выяўлена ў Віцебскай вобласьці за 2017 год. Такая лічба была агучаная на паседжаньні калегіі пракуратуры Віцебскай вобласьці з удзелам намесьніка генэральнага пракурора Аляксандра Дубава.

Пры гэтым пракурор Віцебскай вобласьці Вадзім Сушчынскі адзначыў, што ў змаганьні з карупцыяй дасягнутыя станоўчыя вынікі і павысілася выніковасьць праверак, што праводзяцца пракурорамі ў гэтай сфэры. Апроч выяўленьня злачынстваў, быў скасаваны шэраг канкурэнтных працэдураў дзяржаўных закупак.

Усе гэтыя захады дазволілі прадухіліць незаконнае выдаткаваньне бюджэтных сродкаў на суму больш за 1 500 000 рублёў, паведамляе прэс-служба Генэральнай пракуратуры.

Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc