Прадстаўнікі КХП-БНФ рэгулярна падаюць заяўкі на правядзеньне мірных акцыяў у Віцебску. За апошнія некалькі гадоў такіх заявак імі было пададзена некалькі дзясяткаў, але ніводную акцыю мясцовыя ўлады партыйцам не дазволілі, спасылаючыся на рашэньне Віцебскага гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску». Згаданае рашэньне патрабуе ад арганізатараў папярэдняга заключэньня дамоваў на абслугоўваньне мерапрыемстваў з мэдыкамі, міліцыяй і службай ЖКГ. Як паказала практыка, выканаць гэтае патрабаваньне немагчыма: пералічаныя ў рашэньні гарвыканкаму службы ўсяляк ухіляюцца ад заключэньня неабходных дамоваў.