Пікеты КХП-БНФ мусілі адбыцца 14 і 15 сьнежня. Прычым, як паведаміў адзін з заяўнікаў акцыяў Ян Дзяржаўцаў, пра забарону аднаго зь пікетаў стала вядома толькі ў дзень, калі гэты пікет мусіў адбыцца. Мяркуючы па паштовым штэмпэлі, адміністрацыя Першамайскага раёну даслала паведамленьне аб тым, што пікет не дазваляецца, своечасова. Але пошце спатрэбілася ажно 5 дзён, каб ліст, адпраўлены зь Віцебску, быў нарэшце дастаўлены адрасату, які знаходзіцца ў тым самым горадзе.