Друкаваць гэтую старонку
Субота, 22 Сакавік 2014

У Віцебску прайшоў пікет за байкот выбараў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка

Напярэдадні выбараў удзельнікі акцыі віцебскія актывісты КХП БНФ — Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка выйшлі з плякатам «Байкот выбарчаму фарсу» да сярэдняй школы № 46, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі. Партыйцы абвясьцілі, што байкатуюць выбары. Ян Дзяржаўцаў дэманстратыўна парваў запрашэньні на галасаваньне. Удзельнікі акцыі лічаць, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма.

Крыніца: Радыё Свабода