Друкаваць гэтую старонку
Серада, 05 Жнівень 2026

У Віцебску міліцыя зноўку пайшлa па тых, каго ўнеслі ў базу “Беспорядки”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Міліцыянты прыходзяць дамоў да людзей, якіх прыцягвалі да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцый падчас пратэстаў 2020 году. Правяраюць месца прапіскі і тэлефоны.

Ужо вядома пра некалькі выпадкаў, калі вынікам такіх праверак сталі адміністрацыйныя справы за “распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі” (арт.19.11 КаАП). Людзей чакаюць суды і магчымыя штрафы ці арышты.

База “Беспорядки” была створана па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі пасля масавых пратэстаў у жніўні 2020 года для кантролю, уліку і збору статыстыкі. Афіцыйна яна называецца “Адзіная інфармацыйная сістэма ўліку ўдзельнікаў акцый пратэсту”, пра яе запуск абвясцілі ў снежні 2020 года. Туды ўключаны дадзеныя пра затрыманых або проста ідэнтыфікаваных на несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. У асноўным гэта людзі, асуджаныя па адміністрацыйных артыкулах (раней артыкул 23.34, цяпер — 24.23 КаАП РБ), а таксама адміністратары і ўдзельнікі лакальных Telegram-каналаў.

Святлана Рогава