Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: sputnik.by У судзе Цэнтральнага раёна будзе разглядацца адміністрацыйная справа каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Яго затрымалі ў Мінску позна вечарам 3 траўня. Да суда актывіст знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна.

У 10-30 пачнецца суд над затрыманым учора лідарам руху «Разам» Вячаславам Сіўчыкам. У другой палове дня 3 траўня невядомыя ў цывільным выцягнулі актывіста з маршруткі і звезлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.

Вядома, што актывістаў даставілі ў будынак суда.

Крыніца: Суды за “Першамай” працягваюцца ў Мінску