Пасля прысуда. У цэнтры з аранжавым пакетам — Расціслаў Шавель. Злева ад яго — Вадзім Шашура У судзе Заводскага раёна Мінска 22 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных трое – 20-гадовыя Вадзім Шашура, палітвязень Расціслаў Шавель і Мікіта Ермакоў

Суддзя Алег Каляда вынес хлапцам тыя прысуды, якія і запрасіў пракурор, а менавіта – "хатнюю хімію":

Вадзіму Шашуру – два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ;

Расціславу Шавелю – тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ;

Мікіце Ермакову – два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Шашуру і Шавеля вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Мікіта Ермакоў падчас суда быў пад падпіскай аб нявыездзе. 

Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску:  Шашура і Ермакоў – 25 кастрычніка 2020 года, Шавель - 25.10 і 01.11. 2020 г. Шашура сказаў, што падвергнуўся ўплыву ТГ-каналаў, ніякіх мэтаў не пераследваў, проста выйшаў, прачытаў пра заклік у тэлеграм-канале.

shavel.jpg

Былому форварду «Гарадзеі» і яшчэ дваім фігурантам справы пракурор запрасіў “хатнюю хімію”

Справу разглядае суддзя Алег Каляда.

Крыніца: Былога форварда «Гарадзеі» і яшчэ дваіх фігурантаў справы асудзілі да «хатняй хіміі»