Яўген Афнагель. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель быў затрыманы ў Мінску позна вечарам 3 траўня. Як стала вядома Charter97.org, зараз Яўген Афнагель знаходзіцца на Акрэсціна да суда.

Вядома, што актывіст прымаў актыўны ўдзел у першамайскай акцыі.

Прычына затрымання і час суда пакуль невядомыя.

Крыніца: У Мінску затрыманы Яўген Афнагель