Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за чацвёртага жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Ранкам супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусам да філосафа і метадолага, заснавальніка Лятучага ўніверсітэту Уладзіміра Мацкевіча. Яго прававы статус пакуль невядомы.

matskevich_eb_014.jpg
Уладзімір Мацкевіч

Таксама ператрусы адбыліся ў каардынатаркі Лятучага ўніверсітэту, аналітыка і сацыёлага Таццяны Вадалажскай і паплечніка Мацкевіча, былога кіраўніка EuroBelarus Улада Вялічкі. Абодвух пался ператрусаў затрымалі і павезлі ў Следчы камітэт. Вядома, што ў пастанове на вобшук у кватэры Вялічкі значылася больш за дзясятак артыкулаў Крымінальнага кодэксу. 

"Вясне" стала вядома, што палітычны зняволены Дзмітрый Кулакоў збег з «хіміі» і з'ехаў з Беларусі. Зараз ён знаходзіцца ў іншай краіне.

Дзмітрыя асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за тое, што ён абражаў і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў тэлеграм-чаце. Мужчына адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №49 у Шклове.

Будзе дапоўнена

Крыніца: Новыя затрыманні аналітыкаў у Беларусі. Хроніка пераследу 4 жніўня