У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў. 20 снежня ў судзе Сяргей Шыптэнка працягнуў даваць паказанні. Ён паведаміў, што не парушаў законаў Расійскай Федэрацыі і запытваецца, на падставе якіх законаў беларускія эксперты робяць высновы пра парушэнні. Лічыць, што патрэбнай экспертызы не праводзілася, а ўсё абвінавачанне без падцвяржаемых фактаў.

Сяргей Шыптэнка. Фота Радыё Свабода

Абвінавачаны павемдамляе, што аналіз утрымлівае знявагу і паклёп, а таксама кажа, што экспертыза выканана не ў навукова-публіцыстычным стыле.

“Эксперты называюць беларусаў “недалёкімі”, якія не з’яўляюцца народам. Аднак, нічога падобнага я не пісаў”, - сцвярждае Сяргей Шыптэнка.

Суддзя папярэджвае пра недапушчальнасці абразы экспертаў.

Эксперты ж паведамляюць, што не могуць даць экспертную ацэнку і перадаюць гэтае права суду.

Пракурор задае пытанні падсуднаму: Калі пачалося супрацоўніцтва са СМІ? Калі з’явіліся першыя тэксты? Пад якімі імёнамі публікаваўся Шыптэнка? Выплатна ці безвыплатна выконваў дзейнасць рэдактара? Ці ведаў Баранчыка? Якія адносіны ён мае да тэксту?

Шыптэнка паведамляе, што ў 95% аўтар не ведае, хто працуе з тэкстам.

У судзе аб’яўлены перапынак на абед.

Крыніца: Справа "Рэгнума". Трэці дзень суда Дапоўнена