У судзе Савецкага раёна Мінска 10 чэрвеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава. 1 чэрвеня ў суд Латыпава прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця, а неўзабаве ён сам на працэсе заявіў аб так званай "прэс-хаце", у якую яго ўкінула адміністрацыя турмы, каб дамагчыся прызнальных паказанняў. Пася гэтага Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда — падчас паседжання, седзячы ў клетцы, ён уваткнуў сабе ў горла ручку. Суд быў перапынены, мужчыну забралі ў бальніцу, дзе яго прааперавалі: пашкоджанняў жыццёва важных органаў выяўлена не было. І ўжо ў ноч адразу пасля аперацыі, з 1 на 2 чэрвеня, сілавікі забралі Сцяпана з бальніцы і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Сёння суд над палітвязнем працягнуўся. Справу палітвязня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Уладзімір Рабаў.  На суд, які ўжо адбываецца ў новым будынку на вуліцы Францыска Скарыны, Сцяпана Латыпава зноў прыйшло падтрымаць шмат людзей. Некаторыя з іх былі ў цішотках "Берегите ёжика!" Таксама на суд прыйшлі прадстаўнікі ЕС. Па словах родных Сцяпана, у яго дома жылі тры вожыкі. На суд змагло патрапіць каля 15 чалавек — яшчэ больш засталіся на вуліцы. Прычына недопуска — "неспрыяльная эпідэміялагічная абстаноўка".

Cцяпан Латыпаў у судзе 1 чэрвеня. Фота: spring96.org
Cцяпан Латыпаў у судзе 1 чэрвеня. Фота: spring96.org

Што адбываецца на судзе 10 чэрвеня?

Сам Сцяпан Латыпаў знаходзіцца ў шкляной клетцы. У яго сіняя шэя, на якой бачны вялікі шнар. З ім унутры — тры канваіры ў бронекамізэльках, да якіх ён прышпілены кайданкамі абедзвюма рукамі. Родныя Сцяпана тлумачаць гэта тым, што ён на прафуліку. На судзе палітвязень заявіў, што матэрыялы яго справы ў яго забралі супрацоўнікі СІЗА. Латыпаў заявіў хадайніцтва аб азнаямленні са справай, але яму адмовілі, бо ён "ужо азнаёмлены". Суддзя Аляксандр Волк паставіў на разгляд пытанне аб накіраванні Латыпава на судова-псіхіятрычную экспертызу. На вырашэнне экспертаў паставілі наступныя пытанні:

Сцяпан сказаў, што ў правядзенні экспертызы няма "ні малейшай неабходнасці":

"Я ўжо праходзіў яе аднойчы".

Суддзя Аляксандр Волк прыняў рашэнне накіраваць Латыпа на судова-псіхіятрычную экспертызу. Працэс працягнецца пасля правядзення экспертызы. Яна можа доўжыцца каля двух месяцаў.

Пракурор падтрымаў прапанову суддзі, а адвакатка сказала, што не бачыць у гэтым сэнсу, бо яна ўжо праводзілася. 

Сцяпан прысутным сказаў: "Усе мае дзеянні звязаны не з маёй неадэкватнасцю, а з супрацоўнікамі ГУБАЗа".

Таксама Латыпаў распавёў, што ў СІЗА яму даюць парацэтамол, ён п'е антыбіётыкі. Таксама Сцяпан распавёў, што ў камеры ў СІЗА ў яго няма вакна, толькі краты, "то бок няма свежага паветра".

"Ён абедзвюма рукамі трымае белую ручку ў горле і глядзіць на бацьку", — відавочца распавядае пра ўчынак Сцяпана Латыпава ў зале суда

"Вясна" папрасіла відавочцу ўчынку Сцяпана распавесці пра судовае паседжанне над ім, пра палітвязня Латыпава як абвінавачанага па "палітычнай" справе і што адбылося ў чацвёртай залі суда Савецкага раёна 1 чэрвеня ў 14:40. Мы цалкам публікуем аповед відавочцы, каб задакументаваць тое, што адбылося.

Што важна ведаць пра суд над Сцяпанам Латыпавым

Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня ў яго двары каля знакамітага мурала з "дыджэямі пераменаў". Пасля гэтага дзверы ў кватэру ўзламалі, зладзілі ператрус, забралі флэш-карты, мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, ключы ад аўтамабіля, банкаўскія карты і наяўныя грошы.

Пазней Латыпаву прад'явілі абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Сцяпан Латыпаў заявіў у судзе, што не прызнае віны ні па адным эпізодзе.

1 чэрвеня ў суд Латыпава прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця, а неўзабаве ён сам на працэсе заявіў аб так званай "прэс-хаце", у якую яго ўкінула адміністрацыя турмы, каб дамагчыся прызнальных паказанняў.

У Мінску судзяць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Латыпава. У судзе ён здзейсніў спробу суіцыду

«Вясна» назірае за працэсам і распавядае акалічнасці яго справы.

   

Крыніца: Сцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу. У судзе ён быў прышпілены кайданкамі да канваіраў Дапоўнена