Увечары каля 17:50 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў. Паводле інфармацыі відавочцаў, затрымалі больш за 10 чалавек. Вядома, што людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».

Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што сярод затрыманых — 23-летні Канстанцін Сямёнаў. Паведмаляецца, што яго павезлі ў Цэнтральнае РУУС. Прозвішчы іншых затрыманых высвяляюцца.

Вядома, што затрыманыя — ўдзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёння ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку "АнтиЛукашенко".

Інфармацыя дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Крыніца: На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрыманая група раварыстаў Дапоўнена