Уладзімір Жыхар. Фота з сацыяльных сетак. Суд Савецкага раёна Мінска 16 красавіка працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара,  які нібыта  выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам.

Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

Справу разглядае суддзя Аляксандр Якунчыхін. Дзяржабвінаваўца - пракурор Анастасся Маліко.

Па справе праходзяць восем пацярпелых супрацоўнікаў амапу.

Пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет

Пацярпелымі па справе з’яўляюцца восем супрацоўнікаў амапу: Дзямідаў, Кісялёў, Грыбоўскі, Колчын, Назараў, Іван Леснікоў, Сяргей Бурак, і Крукаў.

Сёння ў судзе выступае прадстаўнік прадпрыемства “Мінсктранс”, які прад’явіў Жыхару матэрыяльную шкоду з-за перабояў у працы грамадскага транспарту  ў памеры 30 тысяч 1 рубель 82 капейкі.

У судзе даў паказанні пацярпелы амапаваец Сяргей Дзямідаў.

“Я быў у цывільнай форме адзення. Актыўна пачаў дапамагаць затрымліваць. Натоўп ўбачыў, што нас мала. Натоўп бег на нас з мэтай нанесці шкоду транспартнаму сродку. Не ўсе паспелі забегчы ў бусік. Грыбоўскі, напрыклад. Ён схапіўся за поручань. Я не бачыў, хто яго трымаў ззаду. Потым ужо на відэа зразумеў. Са слоў мабільнай групы ён наносіў удары нагой па машыне і па Грыбоўскім. Хтосьці ўдарыў па капоце".

Суддзя пытаееца:

- У чым выявілася пагроза гвалту да вас?

- У натоўпе крычалі: “Фашысты, забойцы. Білі па машыне”.

Дзямідаў заявіў пра пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.

Падобныя сведчанні прагучалі з вуснаў амапаўца Антона Кісялёва:

“Я пачуў ўдар па капоце. З правага боку пачуў два  хлапкі. Мне здалося, што гэта спецсродкі. Я штурхнуў Жыхара і заўважыў, як ён наносіў адчувальныя ўдары па аўтамабілі. Пасля гэтага я яго не бачыў. Далей была каманда ехаць завулкам Ціхім.

Заўважылі серабрысты бус. Гэта былі нашы калегі.

Хачу заявіць 1 000 рублёў, так як адчуваў пагрозу свайму жыццю і здароўю".

Будзе дапоўнена.

Крыніца: Справа Уладзіміра Жыхара: "Мінсктранс" прад'явіў прэтэнзію у памеры 30 тысяч рублёў Дапоўнена