Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай у абарону беларускай праваабаронцы Эніры Браніцкай, якая знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках". 6 красавіка 2021 года супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у доме праваабаронцы Эніры Браніцкай у Мінску ў рамках расследавання крымінальнай справы аб"масавых беспарадках". На наступны дзень праваабаронцу выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У цяперашні час Эніра Браніцкая знаходзіцца ў статусе сведкі і пад падпіскай аб невыдаванні.

Эніра Браніцкая - праваабаронца, сябра праваабарончай арганізацыі "Human Constanta", дзейнасць якой накіраваная на абарону правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама прасоўванне антыдыскрымінацыі і лічбавых правоў і свабод. Эніра Браніцкая таксама з'яўляецца членам назіральнага савета Офіса па правах людзей з інваліднасцю і кансультантам Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ АБСЕ).

6 красавіка 2021 года супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у доме праваабаронцы Эніры Браніцкай у рамках расследавання крымінальнай справы па абвінавачванні ў "масавых беспарадках" (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Супрацоўнікі міліцыі прад'явілі ордэр на ператрус і паведамілі праваабаронцы, што ператрус праводзіцца ў рамках расследавання працы Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, да правядзення ператрусу аб гэтым расследаванні ёй не было вядома. Падчас ператрусу ў кватэры знаходзіліся Эніра Браніцкая і двое яе дзяцей. Супрацоўнікі міліцыі падчас ператрусу канфіскавалі грошы, яе ноўтбук і іншыя працоўныя прылады, а таксама электронныя прылады яе дзяцей. Ператрус адбываўся без прысутнасці адваката, бо ў Эніры Браніцкай канфіскавалі тэлефон, з прычыны чаго яна не змагла паведаміць пра ператрус свайму адвакату.

7 красавіка 2021 года Эніру Браніцкую выклікалі ва Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску для допыту ў якасці сведкі. У цяперашні час Эніра Браніцкая знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошанні.

Арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная уцягваннем праваабаронцы Эніры Браніцкай ў крымінальнае расследаванне і ператрусам яе дома, так як лічыць, што дадзеныя дзеянні па адносінах да яе выкліканыя выключна яе працай па абароне і прасоўванні правоў чалавека ў Беларусі. З моманту абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года значна ўзрасла колькасць выпадкаў судовага пераследу і рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў і журналістаў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі. Front Line Defenders выказвае занепакоенасць тым, што гэтыя дзеянні могуць аказаць стрымальны эфект на прасоўванне і абарону правоў чалавека ў Беларусі, а таксама могуць неспрыяльна ўздзейнічаць на стварэнне бяспечнага і спрыяльнага асяроддзя, у якім праваабаронцы могуць выконваць сваю працу.

Арганізацыя Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі:

  1. Неадкладна закрыць расследаванне ў дачыненні да Эніры Браніцкай, паколькі яно выклікана выключна яе законнай і мірнай праваабарончай дзейнасцю;
  2. Прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння фізічнай і псіхалагічнай бяспекі і недатыкальнасці Эніры Браніцкай;
  3. Неадкладна вярнуць усю маёмасць, канфіскаваную падчас ператрусу ў доме ў Эніры Браніцкай;
  4. Спыніць практыку судовага пераследу праваабаронцаў, якія аказваюць дапамогу, адукацыйную і інфармацыйную падтрымку прадстаўнікам уразлівыхгруп у Беларусі;
  5. Гарантаваць, што ўсе праваабаронцы ў Беларусі маюць магчымасць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць у любых абставінах без абмежаванняў і без страху помсты, у тым ліку без рызыкі судовага пераследу.

Крыніца: Front Line Defenders выступіла ў абарону беларускай праваабаронцы Эніры Браніцкай