Фота: TUT.BY У судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.

Яго вінавацяць у навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо ў фінансаванні гэтай дзейнасці (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ), а таксама па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)

Аляксей Караткоў быў затрыманы 27 жніўня на плошчы Незалежнасці каля Чырвонага касцёлу.

Спачатку Аляксея Караткова асудзілі на 8 сутак па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 4 верасня пры вызваленні з Жодзіна мужчыну адразу затрымалі як падазраванага па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Пазней Аляксею Караткову былі прад’яўленыя абвінавачванні. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА №1 Мінска.

“Я заўсёды лічыў, што ў Рэспубліцы Беларусь кожны грамадзянін мае права выказваць сваё меркаванне”

Сёння ў судовым працэсе дзяржабвінаваўца зачытаў сутнасць абвінавачвання:

Так, 9 жніўня каля  вуліцы Мельнікайтэ,14, а таксама на скрыжаванні Амуратарскай і Машэрава, Караткоў з узгодненай групай асоб парушалі правілі дарожнага руху, ішлі па праезнай частцы, скандавалі лозунгі, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту.  

Караткоў загадзя набыў атрыбутыку, экіпіроўку, маску, заплечнік (які мог быць выкарыстаны для нашэння зброі), аказваў непадпарадкаванне, гвалт над асобай, знішчэнне маёмасці.

Падобныя дзеянні былі здзеснены абвінавачваемым 11 жніўня ў раёне Прытыцкага – Пушкіна.

Сваёй віны Караткоў не прызнае ні па адным з эпізодаў.

У судзе вызначаецца парадак правядзення судовага следства: спачатку допыт абвінавачанага, потым вывучэнне пісьмовых матэрыялаў следства.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: Пачаўся суд над айцішнікам Алексеем Каратковым. Сваёй віны ён не прызнае ні ў чым