Праваабарончы цэнтр "Вясны" пятага сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Тэлеграм-канал "Белыя халаты" паведаміў пра затрыманне ў Мінску на працоўным месцы лекара-неўролага Руслана Бадамшына, які раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях. Лекара выклікалі да начмеду, дзе апынуліся прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія забралі лекара прама з працы. Месцазнаходжанне Руслана высвятляецца.

У сярэдзіне студзеня Руслана Бадамшына, які на той момант хварэў каранавіруснай інфекцыяй, затрымалі па дарозе з паліклінікі. Тады яму прысудзілі 15 сутак арышту з адтэрміноўкай на месяц. 

У Наваполацку затрыманы прама ў паліклініцы актывіст Артур Сінега. Ён знаходзіцца на бальнічным і прыйшоў туды на прыём да лекара, дзе яго і затрымалі. Вядома, што яго павезлі ў Полацк. Напярэдадні ў Артура і некалькіх іншых актывістаз прайшлі вобшукі. Былі затрыманы Алена Гурчонак, Юлія Шэлепень у межах крымінальнай справы па арт.391 Крымінальнага кодэкса — абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя. 

Стала вядома прычына затрымання актывіста з Брэста Аляксандра Казлянкі. З пастановы аб ўзяцці пад варту вынікае, што Аляксандра падазраюць у арганізацыі перакрыцця дарог ў Брэсце ажно ў 2018 годзе. 5 траўня таго году анархісты блакавалі тры паласы трасы М1, пратэстуючы супраць будаўніцтва заводу АКБ. Знаёмыя хлопца кажуць, што пра тую акцыю ён ведаў, але ж удзелу не прымаў. Тым не меньш, Аляксандр ў статусе падазраванага па ч.2 арт.285 Крымінальнага кодэксу (Удзел у злачыннай арганізацыі) зараз пераведзены ў СІЗА-1.

Затрыманні і новыя крыміналкі. Пераслед у Беларусі 3 і 4 сакавіка

Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 3 і 4 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

 Будзе дапоўнена

Крыніца: Хроніка пераследу за пятага сакавіка