Антон Бяленскі ў судзе. Фота spring96.org У судзе Маскоўскага раёна 5 сакавіка абвесцілі прысуд палітвязню Антону Бяленскаму, якога авінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, падчас мірнай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Суддзя Святлана Бандарэнка палічыла віну Антона даказанай і пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Учора пракурор Маскоўскага раёна Раман Бізюк запрасіў для палітвязня два гады "хіміі".

На час абскарджвання прысуду Антон Бяленскі быў вызвалены з-пад варты.

Крыніца: Палітвязня Антона Бяленскага асудзілі на 1 год і 6 месяцаў "хіміі"