Вольга Быкоўская. Фота з сацыяльных сетак. Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 1 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Супрацоўнікі Гомельскага аддзялення Следчага камітэту 1 сакавіка затрымалі 24-гадовага Паўла Ларчыка па абвінавачванні ў "гвалце" у дачыненні да супрацоўніка міліцыі Чыгуначнага РАУС Шапавалава. 20 верасня падчас Маршу пратэсту ў Гомелі пачалася штурханіна і супрацоўнік упаў. Гэта і ставяць у віну маладзёну Ларчыку.

Сілавікі прышлі таксама да маці Паўла Ларчыка Ганны проста на працу, на фабрыку "8 сакавіка". Хутчэй за ўсё павязуць дадому рабіць ператрус, паведамляе тэлеграм канал “Гомельская Вясна”. 

Журналістку Вольгу Быкоўскую затрымалі сёння супрацоўнікі міліцыі ў Лідзе. Тут сёння праходзіць адміністрацыйны судовы працэс над яшчэ адным журналстам Юрыем Дзешуком, якога апошнія месяцы прэсуюць улады. Дзешука спачатку затрымлівалі па крымінальнай справе, цяпер судзяць па  артыкуле 23.34 КаАП.Вольга Быкоўская паехала ў суд у якасці сведкі і была затрыманая, пішуць на bajby 

Крыніца: Затрыманні і ператрусы ў Беларусі: хроніка палітычнага пераследу першага сакавіка