Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. У судзе Аршанскага раёна 24 лютага была разгледжана крымінальнай справа, узбуджаная супраць мясцовага жыхара Міхаіла Беркаса. Яго абвінавацілі ў нанясенні пратэстных графіці на збудаваннях, што было кваліфікавана па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Згодна з абвінавачваннямі, Беркас нанёс некалькі графіці на збудаваннях ў аршанскім мікрараёне Заходняя. Так, графіці, якія мелі пратэстны характар былі намаляваны на краме, табакерцы, на будынку дома састарэлых.

Сваю віну мужчына прызнаў цалкам падчас следства. Менавіта на яго прызнальных паказаннях і будаваўся ўвесь працэс. 

Суддзя Мікалай Драгуноў прызнаў Міхаіла Беркаса вінаватым па арт. 341 КК РБ і прысудзіў яму адзін месяц арышту. Таксама былі часткова задаволены пазовы аб матэрыяльнай кампенсацыі з боку пацярпелых арганізацый.

У Чэрвені мужчыну пакаралі 50 базавымі штрафу на чырвоную паласу на прыпынку

У судзе Чэрвенскага раёна 29 студзеня разглядалася крымінальаня справа, узбуджаная супраць менчука Віктара Лагуціна па артыкуле 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Лагуціна абвінавацілі ў тым, што намаляваў на прыпынку паласу чырвонага колеру.

Паўтары гады "хатняй хіміі" атрымаў жыхар Дзяржынска за "цынічныя надпісы і малюнак"

У судзе Дзяржынскага раёна другога лютага была разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Андрэя Кавальчука. Яго абвінавацілі па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці) і па арт. 368 (Абраза прэзідэнта).

Крыніца: У Оршы мясцовага жыхара асудзілі на месяц арышту за пратэстныя графіці