26 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Брэсце раніцай да выдаўца і дырэктара часопіса "Бінокль" (гэта два розных чалавека) прыйшла міліцыя дадому, каб "правесці агляд", піша само выданне. Паводле папярэдняй інфармацыі, агляды ў кватэрах праводзілі ў рамках праверкі за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры. У выніку забралі тэхніку, тэлефоны з дому ў выдаўца. Далей паехалі ў офіс, забіраюць усе дакументы з фірмы жонкі выдаўца. Дырэктар бінокля з'ехала ў ДФР "на апытанне". Як скончаць тут у офісе, выдавец з мужам паедуць таксама туды ж. 

Паведамляюць, што затрымалі жонку ўладальніка патрыятычнай крамы «Мой Модны Кут» Алену Есіпёнак. Учора ў краму прыходзілі супрацоўнікі МНС з праверкай, знайшлі шмат парушэнняў. Крама вядомая сваім багатым асартыментам рэчаў з нацыянальнай сімволікай. Уладальнік крамы Валерый Есіпёнак распавёў "Нашай Ніве" пра затрыманне жонкі:

"Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры расказалі, што Алена пыталася ў тых, хто яе затрымліваў: “За што вы мяне забіраеце?” Адказалі, што нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі. Яе павезлі ў Савецкі РУУС".

Інфармацыя дапаўняецца.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Крыніца: Затрыманні і агляды: хроніка пераследу 26 студзеня Дапоўнена