А Бібік і М. Копач у судзе. У судзе Першамайскага раёна Мінска 26 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска А Бібіка і М. Копач Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і ч. 2 арт 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Справу разглядае суддзя Таццяна Ліннік, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Худаешка.

Як устаноўлена следствам, абвінавачаныя - маладыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года ўначы сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава дзяржаўны сцяг. Затым сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго,а на завяршэнне падпалілі сцяг з дапамогай гаручай вадкасці. Гэтыя дзеянні здымаліся на мабільныя тэлефоны.

Была нанесеная матэрыяльная шкода ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска.

Падчас допыту віну прызналі часткова па арт 370 і адмаўляюць ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.

Міліцыя неўзабаве затрымала аднаго з падазраваных. Ім аказаўся 18-гадовы беспрацоўны, які патлумачыў свой учынак станам алкагольнага ап'янення.

Адвакаты выказалі пратэст супраць абвяшчэння ў судзе допытаў сведак, якія былі раней у статусе падазраваных  - непаўнагадовай Карыны Аляксандравай і Уладзіслава Свігача. Менавіта Свігач і здымаў сцяг у тую ноч.

Хадайніцтва суддзя адхіліла.

Пад час судовага следства былі агучныя матэрыялы допыту трох сведак. Прычым паказанні Аляксандравай, калі яна была падазраваная і пазнейшыя, ужо статусе сведкі, маюць шмат супярэчнасцяў.

Крыніца: У Мінску пачаўся суд за спалены дзяржаўны сцяг