У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска суддзя Пірожнікава агучыла прысуд ў дачыненні да Дзмітрыя Кулакоўскага. Яго прызналі вінаватым у публічнай арбразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў (артыкул 369 КК РБ)  і прызначылі абмежаванне свабоды з накіраваннем у пасяленне адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыяздзе — таму Кулакоўскага адпусцілі з пад-варты адразу пасля вынясення прысуду.

Акрамя таго, Кулакоўскі павінен сплаціць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу—старэйшаму оперупаўнаважанаму Смоляру памерам у 1000 рублёў. А грошы, якія разам з іншымі рэчамі Кулакоўскага забралі пры затрыманне (каля 300 еўра) звярнуць у кошт гэтага маральнага іска. Ні пацярпелы, ні іншыя сведкі па гэтай справе (супрацоўнікі міліцыі) ні разу не прыйшлі на судовыя паседжанні (негледзячы на хадайніцтвы адвакаткі).

Кулакоўскі быў затрыманы 4 студзеня пры спробе выехаць за мяжу. З гэтага часу ён знаходзіўся пад вартай. Тэрмін яго знаходжання пад вартай залічылі ў тэрмін абмежавання волі (адзін дзень пад вартай роўны двум дням адбыцця пакарання).

Дзмітрый распавёў, што за час яго знаходжання пад вартай яго ні разу не выводзілі на прагулкі і сёння, калі яго выпусцілі з залі суда, ён “упершыню за гэты перыяд убачыў светавы дзень”.

Таксама Дзмітрый адзначыў, што яму не давалі неабходныя лекі, і менавіта таму у яго зараз дыябет першага тыпу (раней ён хварэз на дыябет другога тыпу).

Дзмітрый падкрэсліў, што яго справа сфабрыкаваная, бо яго пераследуюць за звальненне з Заводскага РУУС горада Мінска. Ён будзе абскарджваць рашэнне суда.

Крыніца: Два гады “хіміі” за абразу лужбовай асобы. Вынесены прысуд палітвязню Кулакоўскаму