Павел Севярынец падчас шэсця 1 траўня ў Мінску. Фота: nn.by Пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 1 траўня ў Мінску, затрыманыя палітык Павел Севярынец, які выступаў на мітынгу і ачольваў калону дэманстрантаў, а таксама актывіст Максім Вінярскі.

Cустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец праз некалькі гадзін пасля знікнення знайшоўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец. З яе словаў, 2 траўня Паўла будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна.

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага супрацоўнікі міліцыі чакалі каля пад’езда ягонага дому і затрымалі на вачах у маці. Пра гэта Белсату паведаміў грамадскі актывіст Леанід Кулакоў. Пасля затрымання актывіст быў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёну.

Крыніца: У Мінску пасля акцыі затрыманыя Севярынец і Вінярскі