Жыхары Анганскай на раённай акцыі пратэсту. Фота з тэлеграм-каналу Onliner.by 16 і 17 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Пераслед 17 студзеня

Як паведмаляе TUT.BY, інвестара і бізнес-анёла Валерыя Астрынскага затрымалі за сцяг з Пагоняй на хутары. Жонка затрыманага распавяла, што сцяг вісеў на хутары з лета, але нядаўна паступіла скарга ад мясцовага жыхара, таму спачатку міліцыянеры склалі пратакол за адзіночны пікет і сказалі чакаць позвы ў суд. Але пазней прыехалі і забралі Валерыя Астрынскага з дому, "бо паступіў загад ад кіраўніцтва затрымаць".  

Пераслед 16 студзеня

Па звестках тэлеграм-канала "Спісы затрыманых" супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя ў Мінску

Таксама ў ноч з 15 на 16 студзеня быў затрыманы Аляксандр Ярмаш.

У Віцебску быў затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РАУС Глеб Івашкевіч. Пра гэта паведаміла праваабаронца Ірына Траццякова. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу 16-17 студзеня