Наталля Папкова. Фота: TUT.by Актывістку Наталлю Папкову затрымалі раніцай 2 лістапада ў Берасці, паведамляе БелаПАН. Яна будзе адбываць 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017», якая прайшла 8 верасня ў Менску.

Пра сваё затрыманьне Наталля Папкова паведаміла прадстаўніку «Еўрапейская Беларусь» Андрэю Шарэнду.

Прысуд Папковай вынес суд Цэнтральнага раёну Менску яшчэ 2 кастрычніка. Актывістка тады на судзе не прысутнічала, а пастанову суду атрымала поштай.

​Увесну Папкова ўдзельнічала ў акцыях пратэсту супраць дэкрэту № 3. Яе пяць разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, тройчы каралі арыштам.

Акрамя таго, з санкцыі пракурора яе змяшчалі ў псіханеўралагічны дыспансер.

Крыніца: Берасце: Наталлю Папкову накіравалі адбываць арышт