Светлагорскія праваахоўнікі пачалі праводзіць “прафілактычныя” мерапрыемствы напярэдадні меркаванага прыезду ў горад вышэйшага кіраўніцтва краіны. Па чутках і аўралу ў горадзе можна зрабіць выснову, што “высокае начальства” мае намер прысутнічаць на адкрыцці завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы.

Першымі адчула на сабе ўвагу сілавікоў – апазіцыйна настроеная моладзь і актывісты нефармальных груповак. Пачынаючы з панядзелка супрацоўнікі раённага крымінальнага вышуку тэлефануюць неблаганадзейным і запрашаюць на гутарку. Пра гэта стала вядома ад мясцовых праваабаронцаў, да якіх пачалі звяртацца  занепакоеныя бацькі.

Будаўніцтва кітайскай хімічнай карпарацыяй завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску ад самага пачатку сутыкнулася з  пратэстам мясцовых жыхароў. У горадзе разгарнулася сапраўдная кампанія супраць шкоднай і небяспечнай вытворчасці ў  горадзе, у якім і без яго існуюць вялікія праблемы з экалогіяй. Неаднаразова міліцыя затрымлівала экалагічных актывістаў і прадстаўнікоў СМІ, якія асвятлялі праблемы новай вытворчасці

Ці не таму сілавікі так занепакоеныя магчымымі праявамі пратэсту напярэдадні прыезду высокага начальства?

Крыніца: Светлагорск: Чыстка мазгоў напярэдадні прыезду “высокага начальства”