Другога снежня "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Раніцай у кватэру Дзмітрыя Высоцкага спрабавалі патрабіць невядомыя ў цывільнай вопратцы, якія прадстаўляліся міліцыяй. Мужчына выклікаў міліцыю па тэлефоне. Праз паўгадзіны выкліканыя супрацоўнікі ў форме зайшлі з невядомымі ў кватэру знялі сцяг за балкона. Дзмітрыя Высоцкага затрымалі, верагодна ён быў дастаўлены ў Цэнтральны РУУС г. Мінска.

Вядома, што быў затрыманы Аляксей Цеплякоў. Яго адвезлі ў Савецкі РУУС. 

Паведамляецца і пра затрыманне Ігара Рудчыка. Дзе знаходзіцца мужчына пакуль невядома. 

Брэст

Сёння ў Брэсце павінен быў адбыцца суд над праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным нібыта за неаплачаны штраф за адміністрацыйнае правапарушэнне. Праваабаронца звяртаўся ў аддзел выканаўчай вытворчасці з дакументамі, што штраф быў сплочаны ў адпаведны тэрмін. У выніку АВВ адклікаў позву і суд не адбыўся. 

Інфармацыя будзе дапаўняццца

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу 2 снежня