Фота: vkurier.info У адкрытым выязным судовым пасяджэнні Салігорскага раённага суда, якое адбылося ў будынку мясцовага РАУСа 24 лістапада, разгледжаная крымінальная справа мясцовага жыхара К. за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (369 КК РБ). Праваабаронцам пакуль невядомае прозвішча асуджанага мужчыны 1992 года нараджэння.

"Штраф у памеры 200 базавых велічынь і канфіскацыя мабільнага тэлефона - такі прысуд суда ў дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара, які ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" ў адкрытым доступе размясціў каментар абразлівага ўтрымання на адрас аднаго з кіраўнікоў Салігорскага РАУС", — гаворыцца ў вірэароліку, размешчаным на ютуб-канале  УУС Мінскага аблвыканкама.

У судовым пасяджэнні ён растлумачыў, што віну прызнае цалкам і раскайваецца — хадайнічаў улічваць пры прызначэнні пакарання цяжарнасць яго жонкі. Акрамя таго, грамадзянін абавязаны выплаціць 2 тысячы рублёў кампенсацыі пацярпеламу супрацоўніку органаў унутраных спраў - як і сваю віну, пазоў ён прызнаў у поўным аб'ёме.

Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны, паведамляе vkurier.info.

Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"

Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады - супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК РБ).

Жыхар Віцебска атрымаў два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка АМАПу ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Генпракуратура.

Па версіі следства, 40-гадовы мужчына 27 жніўня ў адным з тэлеграм-каналаў размясціў фота і дадзеныя супрацоўніка АМАПу і нецэнзурна выказаўся аб яго працы і асобе.

Суд Першамайскага раёна Віцебска прысудзіў падазраванага да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Мужчына павінен таксама выплаціць амапаўцу 500 рублёў кампенсацыі, паведламляе сайт naviny.media.

На жыхара Мазыра, які пасля перанесеных катаванняў, выказаўся пра міліцыянтаў, завялі крымінальную справу

Затрыманы 11 жніўня і збіты ў Мазырскім РАУС жыхар Мазыра спадзяваўся на тое, што міліцыянты, якія ўжывалі супраць яго нечалавечыя катаванні, панясуць пакаранне, але ўлада робіць вінаватым яго самога.

Крыніца: Расце колькасць крымінальных спраў за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце