На Генеральнай асамблеі Еўрапейскага моладзевага форума, які прайшоў 20-22 лістапада, была прынята Рэзалюцыя аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, якую ініцыяваў Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА". Рэзалюцыя была прынята аднагалосна, паведамляе rada.fm. "Рада" далучылася да кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" летам 2020 года.

Удзел у Генеральнай асамблеі Еўрапейскага моладзевага форума прымалі міжнародны сакратар “РАДА” Лявон Марозаў, полісі сакратар Зміцер Герыловіч і старшынька “РАДА” Маргарыта Ворыхава. Таксама ў гэтым годзе ў рамках Еўрапейскага моладзевага Форума ўпершыню была ўзнагарода Youth Rights Award. У ёй перамагла “РАДА” за ўклад у абарону правоў моладзі.

“Найважнейшым вынікам для нас стала безумоўная падтрымка Рэзалюцыі “РАДА” аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Дадатковым і вельмі прыемным сюрпрызам стала ўручэнне РАДА ганаровай узнагароды ў сферы правоў моладзі, з дапамогай якой ЕМФ выказаў актыўную ролю і мэтанакіраванасць Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, — кажа Зміцер Герыловіч.

Таксама на Генеральнай Асамблеі ЕМФ былў прыняты шэраг іншых важных дакументаў: 

Усе дакументы ў хуткім часе будуць апублікаваныя на сайце Еўрапейскага моладзевага форума.

Еўрапейскі моладзевы форум (ЕМФ) —  платформа моладзевых арганізацый Еўропы, прадстаўляе больш за 100 моладзевых арганізацый, якія аб’ядноўваюць дзесяткі мільёнаў маладых людзей з усёй Еўропы. Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” з’яўляецца паўнапраўным сябрам ЕМФ і ўжо другі год запар ініцыюе прыняцце важных дакументаў для ўсіх маладых людзей. У мінулым годзе “РАДА” была аўтарам Рэзалюцыі “Барацьба са звужваючайся прасторай з пашырэннем магчымасцей моладзевых арганізацый, нацыянальных моладзевых саветаў і міжнародных няўрадавых моладзевых арганізацый“.

Крыніца: На Еўрапейскім моладзевым форуме прынялі Рэзалюцыю аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі