Анастасія і Алег Фаміны. Фота: Радыё Свабода. У судзе Ваўкавыскага раёна 24 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Мікалай Талашка. Пацярпелым выступае супрацоўнік міліцыі Вячаслаў Іваноў.

Нагадаем, крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі распачаў 19 лістапада суд Ваўкавыскага раёна. 

Пад час чарговага судовага паседжання працягнулася апытанне сведак па справе.

Брат пацярпелага нічога новага дадаць не змог, адказваў няўпэўнена, ягоныя паказанні моцна разыходзіліся з тымі, што былі дадзеныя пад час следства.

Былі таксама вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы, апроч прагляду відэадоказаў. Іх апісанне было зачытанае на судзе, аднак на думку сваякоў гэтае апісанне не адпавядае рэчаіснасці і апускае шмат важных момантаў, у тым ліку і той - хто нанёс першы ўдар пад час канфлікту.

Суд абвясціў перапынак на нявызначаны тэрмін, паколькі частка сведак знаходзіцца на карантыне па прычыне каранавірусу.

Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні

Кожнае судовае паседжанне адбываецца ў максімальна запоўненай залі, пры гэтым з-за каранавірусных абмежаванняў яна змяшчае далёка не ўсіх жадаючых. Многія застаюцца чакаць на вуліцы.

Крыніца: Ваўкавыск: Суд над Фамінымі за гвалт над супрацоўнікам міліцыі перанесены на нявызначаны тэрмін