Затрыманне каля КДБ 28 ліпеня. Фота TUT.BY У аўторак, 24 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Магілёве каля пад'езда свайго дома на бульвары Непакорных 24 листапада быщ затрыманы кіроўца "хуткай дапамогі" Максім Сяргеенка. Мужчына вяртаўся дадому пасля начной змены, калі да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі, затрымалі і адвезлі ў Магілёўскі РАУС.

Імаверна, мужчыну падазраюць у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

У Мінску ў судзе быў затрыманы валанцёр Праваабарончага цэнтру "Вясна" Андрэй. Па сканчэнні судовага пасяджэння на калідоры ён нешта гучна прамовіў. Пасля гэтага на яго суддзя выклікала міліцыі. Яго даставілі ГАМ, адкуль хутка вызвалілі пасля гутаркі.

Паведамляецца, што ў Барысаве ранкам была затрымана Галіна Небышынец. Падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Хроніка палітычнага пераследу за 24 лістапада