Сёння, 19 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.

Па дадзеных праваабаронцаў, з 1 па 18 лістапада ў Беларусі было вынесена 1 325 адміністрацыйных пастаноў аб арышце, 520 чалавек атрымалі штрафы на суму 9 510 базавых велічынь. Агулам удзельнікі акцый пратэсту атрымалі 16 559 сутак арышту, што складае сумарна 46 гадоў.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Суды над удзельнікамі акцый пратэсту ператварыліся ў жахлівую яву: вынікі за 19 лістапада