Затрыманне на "Плошчы перамен" у Мінску. Скрыншот з відэа @motolkohelp 29 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Некалькі чалавек затрымалі сёння раніцай на вуліцы Алібегава ў Мінску на ланцугу салідарнасці, сярод іх — Кірыл Фядосаў.

Ягора Котава і Ангеліну Міналта затрымалі ў в. Бярозавая Рошча: затрыманне і збіццё Ягора трапіла на камеры відэаназірання, які апублікаваны ў тэлеграм-каналеTUT.BY.

У Мінску затрыманыя Маргарыта Тэрэз (знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС) і Вікторыя Булат (затрыманая ў ланцугу салідарнасці каля ТЦ "Спектр).

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Крыніца: Пераслед у Беларусі 29 кастрычніка