Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" 23 кастрычніка зладзіў анлайн канферэнцыю, прысвечаную сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і, у першую чаргу, праблеме катаванняў.

З вітальным словам на мерапрыемстве выступіла Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца ў візітам у Капенгагене. Праваабарончы цэнтр “Вясна” на канферэнцыі прадставіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Ён распавёў пра бягучы стан з правамі чалавека ў краіне, закрануў пытанні палітычных зняволеных, катаванняў мірных грамадзян і поўнай адсутнасці расследванняў гэтых фаткаў. Асобна праваабаронца падкрэсліў наяўнасць у Беларусі зняволеных правабааронцаў – каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, валанцёра Андрэя Чапюка.  

Валянцін Стэфановіч нагадаў пра тое, што беларуская правабаарончая супольнасць заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць рэпрэсіі і гвалт у дачыненні да грамадзянаў і вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама прыняць захады па паўнавартасым расследванні ўсіх фактаў катаванняў і неўхільна следаваць міжнародным абавязальніцтвам. І гэта мусяць быць тэрміновыя крокі, толькі пасля выканання якіх можна казаць пра магчымасць дыялогу паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю.

Крыніца: Дацкі інстытут супраць катаванняў правёў канферэнцыю па сітуацыі ў Беларусі