Затрыманні ў Сенніцы. Скрыншот з відэа У мікрараёне Сенніца, дзе мясцовыя жыхары збіраюцца вечарамі, каб абмеркаваць апошнія грамадска-палітычныя падзеі да разам папіць гарбаты, вечарам 16 кастрычніка адбыўся масавы “хапун”.

“Разграмілі нашу дваравую тусоўку. Варваліся на двух аўтазаках і легкавушкі. Павязалі кучу народу. Ледзь збег. Ужо дома. Бралі мужчынаў, цётак газам палівалі,” - паведамляе мясцовы жыхар.

На канале “NEXTA”  ў той жа вечар з’явілася відэа затрыманняў у Сенніцы.

Крыніца: Вечаровы “хапун” у Сенніцы