Алесь Масюк Як мінімум двое актывістаў затрыманыя ў Слоніме, дзе на 1 траўня планавалася акцыя супраць дэкрэта №3.

Гараджанаў запрашалі на плошчу Леніна, дзе ў 10:00 павінна была пачацца акцыя.

«З ранку з дому ў міліцыю забралі актывіста прафсаюза РЭП Міхаіла Сашко», — распавёў Алесь Масюк сайту Pyx.by.

Прадстаўнікі мясцовай дэмакратычнай кааліцыі прыйшлі на плошчу Леніна. Па словах Масюка, людзей там фактычна не было, болей міліцыі. Гэта было ў 9.30-9.40. Праз 10 хвілінаў было прынята рашэнне затрымаць і астатніх.

«Мяне забіраюць у міліцыю на размову», — паведаміў Алесь Масюк. Яму гэта патлумачылі патрэбу ў тым, што ўчора ён быў папярэджаны пра недапушчальнасць несанкцыяваных мерапрыемстваў (за акцыю 30 красавіка, якая не адбылася).

Актывіст быў дастаўлены ў пастарунак і там азнаёмлены з пратаколам затрымання.

Крыніца: У Слоніме затрыманыя двое актывістаў