Алена Леўчанка на акцыі пратэсту ў Мінску. Фота з сацсетак Як паведамляе Еўрарадыё, раніцай 30 верасня ў аэрапорце затрымалі вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку, якая ўваходзіць у незалежны рух спартоўцаў SOS BY. Яна паспела патэлефанаваць свайму адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміць пра затрыманне. Пасля гэтага яе тэлефон стаў недасяжны.Ёсць звесткі, што спартоўку адвезлі ў Ленінскі РУУС Мінска, а пасля даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. 

Алену Леўчанку вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Да суда яна будзе ўтрымлівацца за кратамі. 

Паведамляецца, што спартоўка збіралася вылецець на планавае лячэнне і рэабілітацыю (ёсць афіцыйныя дакументы). 

Дапоўнена. Cуд над Аленай Леўчанка адбудзецца сёння ў 12.30. 

Крыніца: Хроніка пераследу: узяліся за спартоўцаў Дапоўнена