У суботу, 26 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых і факты пераследу па палітычных прычынах. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Затрыманне на Жаночым маршы 26 верасня. Фота: belsat.eu
Затрыманне на Жаночым маршы 26 верасня. Фота: belsat.eu

Раніцай у парку "Дружбы народаў" праходзіў "Забег свабодных", удзельнікі якога беглі ў падтрымку палітвязняў Максіма Знака і Іллі Салея. Другое кола ўдзельнікі не дабеглі: пачаліся затрыманні. Затрыманы двое, іх прозвішчы высвятляюцца. Па папярэдняй інфармацыі, іх змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна.

У 14:20 на традыцыйным Жаночым маршы ў Мінску каля Камароўкі пачаліся затрыманні ўдзельніц акцыі, на якую яны нават не паспелі сабрацца. Затрымліваюць і выпадковых мінакоў.

Спіс затрыманых на Жаночай акцыі 26 верасня:

  1. Багдановіч Вікторыя
  2. Багінская Ніна (вызвалена)
  3. Біран Вікторыя
  4. Габрунова Вольга
  5. Грыц Марыя (журналістка "Белсату")
  6. Матузава Юлія (журналістка "Еўрарадыё", вызвалена)
  7. Суворава Марыя

Спіс пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца.

Крыніца: Спіс затрыманых у суботу 26 верасня Дапоўнена