Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзянаў, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства. Прыёмная будзе працаваць у некалькіх фарматах - кансультацыі па тэлефоне і электроннай пошце, і асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасці. Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокаму колу пытанняў, якія тычацца іх правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

Звярнуцца ў прыёмную можна будзе з любога рэгіёну Беларусі.

«Мы прапануем дапамогу замежным грамадзянам, якім складана самастойна разабрацца ў тонкасцях беларускага заканадаўства, каб гэтыя людзі разумелі свае правы і маглі іх абараніць. Часта, калі людзі прыязджаюць у іншую краіну вымушана або па сваёй волі, па многіх прычынах ім адразу складана арыентавацца нават у базавых пытаннях: як зарэгістравацца, аддаць дзяцей у школу, уладкавацца на працу. Наша юрыдычная прыёмная будзе дапамагаць замежнікам выконваць беларускае заканадаўства.Таксама мы будзем сачыць за тым, каб іх правы не парушаліся і іх уразлівасцю ніхто не злоўжываў», - патлумачыла каардынатар прыёмнай Эніра Браніцкая.

Юрыдычная прыёмная будзе працаваць чатыры дні на тыдзень: панядзелак, аўторак, серада і пятніца з 11:00 да 16:00.

Тэлефон +375 44 562 38 42 і e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: У Мінску пачынае працу юрыдычная прыёмная для замежнікаў