У 15 гадзін на плошчы Свабоды ў Мінску пачаўся чарговы жаночы марш. Тут паспелі сабрацца некалькі тысяч жанчын. Аднак сілавікі падагналі аўтазакі і сталі жорстка затрымліваць удзельнікаў.  дзейнічаюць жорстка. 

Жанчыны акружылі бусік з сілавікамі, не даючы яму праехаць, з крыкамі: "Нас гвалцяць", "Нас душаць!"

Паведамляецца, што сярод затрыманых журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі  РУУС, канфіскуюць тэхніку. 

Таксама затрыманая Нядзея Крапівіна са Свабоднага тэатра.

Крыніца: Жаночы марш у Мінску: масавыя затрыманні