Офіс МТС у Мінску. Фота:belta.by Напярэдадні заканчэння прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, прадбачыўшы магчымую вялікую колькасць зваротаў ў грамадскую прыёмную ПЦ “Вясна”, сябра Рады арганізацыі, праваабронца Валянцін Стэфановіч зарэгістраваў на сваё імя абаненцкі нумар у аператара МТС, які быў размешчаны на сайце ПЦ “Вясна” для зваротаў грамадзян і пазначаны як “тэлефон гарачай лініі Вясна SOS”. 

Аднак пасля некалькіх дзён дадзены нумар перастаў працаваць. Пры тэлефанаванні на яго гучаў адказ “Абанент часова заблакаваны”.

У сувязі з гэтым В. Стэфановіч наведаў яшчэ раз офіс МТС на пр. Незалежнасці каля гадзіннікава завода, дзе распавёў пра гэтую праблему прадстаўнікам офіса кампаніі. Супрацоўніца МТС уважліва выслухаўшы праваабаронцу выдала яму новую сім-карту на гэты ж нумар.

Аднак і гэта не дапамагло, нумар як не працаваў раней, так і не працуе зараз.

Калі на яго пазваніць - можна пачуць, што “абанент часова заблакаваны”.

Выходзіць, што МТС блакуе тэлефоны праваабаронцаў? Ці ў аператара мабільнай сувязі ёсць іншая версія?

Крыніца: МТС блакуе тэлефон праваабаронцаў?