Праваабаронца Алег Мацкевіч. Фота: humanrightshouse.org Як стала вядома, 10 жніўня ў Барысаве быў затрыманы праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч. Яму патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі прыйсці для допыта ў межах нейкай крымінальнай справы. Праваабаронца адмовіўся ісці без позвы ў міліцыю.

Яго затрымалі, калі ён хадзіў у выбарчую камісію атрымаць зварот па скарзе, якую раней падаваў. Супрацоўнікі міліцыі яго там і затрымалі. Цяпер ён знаходзіцца ў мясцовым РАУСе.

Гэта ўжо чацвёрты рэгіянальны каардынатар "Вясны" у рэгіёнах, якога затрымалі цягам апошніх дзён. Раней у Светлагорску затрымалі Алену Маслюкову, у Брэсце — Уладзіміра Вялічкіна, у Маладзечне — Алеся Капуцкага. Адміністрацыйным арыштам на 10 сутак пакараныя магілёўскія праваабаронцы "Вясны" Аляксандр і Алесь Бураковы.

Крыніца: У Барысаве затрымалі праваабаронцу "Вясны" Алега Мацкевіча