Аляксандр Буракоў паказвае паштоўку салідарнасці. Фота: Аляксей Колчын 7 жніўня ў 10.30 распачаўся суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам з Магілёва Аляксандрам Бураковым-старэйшым.

На працэсе прысутнічаюць праваабаронца "Вясны" Барыс Бухель і юрыст БАЖ Алег Агееў

Ягоную справу будзе разглядаць суддзя Ленінскага суда Палякова. Аляксандра вінавацяць у “дробным хуліганстве” (арт. 17.1 КаАП).

Таксама сёння адбудзецца суд над журналістам Уладзімірам Лапцэвічам. Працэс пачнецца ў 14-30, справу будзе разглядаць суддзя таго ж Ленінскага суда Літвіна.

Меркавана, сёння разгледзяць справу і супраць Алеся Буракова-малодшага, які быў затрыманы каля будынку суда 6 жніўня, калі прыйшоў на маніторынг адміністрацыйных працэсаў сваіх калегаў. 

Нагадаем, Аляксандр Буракоў і Уладзімір Лапцэвіч былі затрыманыя 5 жніўня.

Крыніца: У Магілёве судзяць праваабаронцаў "Вясны" Відэа