Стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі дыджэяў, супрацоўнікаў Палаца моладзі, Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен". Пра гэта паведамляе "Белсат". На якой падставе іх затрымалі і дзе цяпер яны знаходзяцца – пакуль невядома.  Інфармацыя ўдакладняецца.

Нагадаем, на 6 жніўня быў запланаваны агітацыйны мітынг кандыдаткі Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў. Але за некалькі дзён да акцыі сталічныя ўлады заявілі, што ў гэты час у парку будзе іншае мерапрыемства, таму агітацыйны пікет забаранілі. Людзі прыйшлі ў Кіеўскі сквер, дзе было анансаванае дзяржаўнае мерапрыемства «Дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі». На гэтае мерапрыемства сабралася Святлана Ціханоўская разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала. Яны абвясцілі пра тое, што прыйдуць туды а 19-й гадзіне. Афіцыйнае мерапрыемства нечакана было перарвана дыджэямі, якія ўключылі песню Цоя «Перамен!».

Крыніца: Затрыманыя дыджэі, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен"