Алесь Буракоў. Фота: spring96.org У Магілёве затрыманы журналіст і праваабаронца "Магілёўскай вясны" Алесь Буракоў. Прычыны і падставы затрымання пакуль невядомыя.

Яго затрымлівалі людзі ў масках каля суда Кастрычніцкага раёна, куды ён прыйшоў маніторыць суды над затрыманымі раней журналістамі Аляксандрам Бураковым-старэйшым і Уладзімірам Лапцэвічам.

Алесь Буракоў таксама з'яўляецца назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Інфармацыя ўдакладняецца.

Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцы ПЦ “Вясна” і назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксандра Буракова

Заява прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Затрыманы праваабаронца "Магілёўскай вясны" Алесь Буракоў