Затрыманне каля КДБ 28 ліпеня. Фота TUT.BY У раённых судах Мінска пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых у будынку КДБ і каля яго 28 ліпеня. Нагадаем, у той дзень людзі пайшлі туды, каб стаць стаць паручыцелямі за Віктара Бабарыку. Аднак замест прыёма дакументаў іх адпраўлялі ў аўтазакі.

Тады было затрымана каля 50 чалавек, сярод якіх больш за 10 журналістаў. Журналістаў і большасць грамадзян адпусцілі без складання пратаколаў, аднак як мінімум 7 чалавек пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда.

Каля КДБ у Мінску затрымалі каля 50 чалавек. Спісы

У Мінску 28 чэрвеня каля КДБ і ў самім будынку было затрымана больш за 50 чалавек. Сярод іх — людзі, якія прыйшлі падаць хадайніцтва аб змене для палітвязняў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў мер стрымання, а таксама журналісты, якія прыйшлі асвятліць гэта. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі АМАПу, усіх звезлі ў РУУСы Ленінскага, Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў. Амаль усіх вызвалілі без складання пратаколаў. Праваабаронцам "Вясны" вядомы пра два адміністрацыйных пратакола.

Вынікі судоў над затрыманымі каля КДБ:

  1. Дзмітрый Барэйчук 
  2. Юрый Корзун 
  3. Юрый Кузняцоў
  4. Арцём Кармэс 
  5. Аляксей Скрыпнік 
  6. Уладзіслаў Лушчынскі 
  7. Аляксандр Васілевіч (уладалнік рэкламных агенцтв Vondel і Hepta) - 14 сутак арышту. Судзілі Аляксандра у судзе Фрунзенскага раёна па арт. 23.34 КаАП. 

Характэрна, што іншыя суды па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) апошнія тры дні масава пераносяцца на нявызначаны тэрмін. 

Расклад судоў па адміністрацыйных палітычна матываваных справах да канца ліпеня

На бягучым тыдні ў Беларусі працягнуцца суды над удзельнікамі акцый салідарнасці і іншых акцый, якія міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Напрыклад, на частку затрыманых на стыхійнай акцыі ў Мінску 14 ліпеня і адпушчаных без складання пратаколаў гэтыя пратаколы па арт. 23.34 КаАП усё ж склалі пазней.

Крыніца: У Мінску пачалі судзіць затрыманых каля КДБ. Далі першыя 14 сутак