Затрыманне ў Мінску 15 ліпеня 2020 года Напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку. Паведамляецца, што ў чарзе знаходзілася больш за 2000 чалавек, а сама яна расцягнулася не меней, чым кіламетр. 

Пад вечар на плошчу Незалежнасці пачалі сцягвацца супрацоўнікі АМАП, аўтазакі і спецтэхніка. У горадзе з'явіліся салдаты ўнутранных войскаў, якія ачапілі вуліцу Мяснікова. У 19.00 ЦВК зачыніўся, людзі рушылі ў бок Галоўнага паштампту, каб накіраваць скаргі поштай, але і ён тэрмінова спыніў працу.

Перакрытыя станцыі метро "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" і "Плошча Незалежнасці". 

Людзей пачалі затрымліваць. Публікуем спіс затрыманых 15 ліпеня. 

Мінск

Барысаў

і яшчэ як мінімум 7 чалавек

Крыніца: Затрыманні 15 ліпеня ў Мінску і рэгіёнах (абнаўляецца) Дапоўнена